шляпа

барабанный быт

записки барабанщика

Previous Entry Share Next Entry
57. «Сlimat»
шляпа
belyklyk



Яна была сакратаром камсамольскай арганiзацii. Заўсёды актыўна, нефармальна дэманстравала сваю iдэйнасць i маральнасць. Сваiмi гарачымi выступамi з трыбуны яна выклікала ў першакурснiкаў страх i трымценне. Але не ва ўсiх…
– Шура, я трахну яе, – прашаптаў мой сябра першакурснiк Вася, не адводзячы вачэй ад прамоўцы.
– Ты звар’яцеў, яна ж сакратар iнстытуту, – я палiчыў гэта абсурдам, - i пяцiкурснiца!
– Не верыш? – Вася ўважлiва разглядаў сакратара. – Праз месяц убачыш.
Духi «Сlimat» стаялi ў яе на самым вiдным месцы – на столiку ля ложка.
– О, Клiма, Ланком, Парыж! – прачытаў Вася, калi зайшоў да яе першы раз. Гэты пах цi то фiялкi, цi то ландыша, на некалькi тыдняў стаў для Васi жаданым, ён нават сам час ад часу пах сакратаром камсамольскай арганiзацii. Але праз месяц яе водар выветрыўся, да Васi вярнуўся мужчынскi пах.
– Што, не атрымалася? – спытаў я яго на камсамольскiм сходзе, пераводзячы позiрк у бок прэзiдыюму.
– Не, не атрымалася. Яна яшчэ першы раз сказала, што хоча захаваць сябе для будучага мужа. Толькi мiнет. Мне надакучыла, усе мае трусы прапахлi гэтымi духамi. Але ж мы разышлiся сябрамi, - Вася радасна ўсмiхнуўся.

?

Log in